Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Лісты з-пад коўдры
Лісты з-пад коўдры
Лісты з-пад коўдры
Ebook152 pages36 minutes

Лісты з-пад коўдры

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

У другой кнізе вершаў Андрэя Хадановіча "Лісты з-пад коўдры" сабраныя тэксты, напісаныя ў 1999-2003 гадох.
Гэтая адсылка ў назве да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ, нацыя, рух, адраджэнцы й да т.п.), а ад сябе саміх. Якія ня сеюць разумнага, добрага, вечнага, бо з гэтым лепш спраўляюцца сьвятары, навукоўцы, дыктары БТ... Гэта голас цалкам прыватнага чалавека, які ня вучыць жыць, бо сам ня ведае, як гэта робіцца. Вядома, кожным тэкстам аўтар спрабуе адказаць на глябальныя пытаньні, але гэты адказ слушны толькі ў пэўны момант, а абсалютных слушнасьцяў, здаецца мне, не бывае. Ліст з-пад коўдры, як мэтафара паэзіі, — гэта такі сабе ліст шчасьця, які ты атрымліваеш, перапісваеш, рассылаеш па дваццаці адрасох, і будзе табе вялікае шчасьце! Нармалёвы культуртрэгер мусіць рассылаць такія лісты шчасьця (натуральна, нікога не абцяжарваючы перапісваньнем). Цяпер кампутары, і ня трэба нічога перапісваць. Задача і прыемнасьць — ствараць і пашыраць. Ня толькі ж гербалайфу памнажацца! Можна памнажаць усё тое радаснае, крэатыўнае і на сёньня экзатычнае, што робіць чалавека чалавекам, а пасьля ўжо беларусам, інтэлектуалам, паэтам, паштаром шчасьця.

LanguageEnglish
Publisherkniharnia.by
Release dateSep 25, 2015
ISBN9789855621226
Лісты з-пад коўдры

Related to Лісты з-пад коўдры

Related ebooks

Poetry For You

View More

Related articles

Related categories

Reviews for Лісты з-пад коўдры

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Лісты з-пад коўдры - Андрэй Хадановіч

    БАРМЭН-СЮІТА

    listy2

    І.

    listy3

    Калыханка для маладога літаратара

    Кукалка, каўшанка, хрызаліда,

    лялечны зародак вышыні!

    Досыць гідкіх фарбаў краявіду,

    іншага няхай грызе агіда!

    Супакойся, мілы, адпачні!

    Сьпі, дзіцятка, птушкі ўжо паснулі,

    зоры ў неба па ваду пайшлі.

    Кукавадла вусьцішнай зязюлі, люлі-

    люлі, прыляцелі кулі…

    Стала ціха на усёй зямлі.

    Засынай, загорнуты ў анучы.

    Пасталееш хутка ў барацьбе.

    Сьпі, выратавальнік наш прыйдучы:

    у абладзе фюрэра і дучэ

    спадзяемся толькі на цябе!

    Некалі ў варожым навакольлі

    возьмесься з расою за касьсё

    беларускай мовы, і ніколі

    не забудзеш, што вучыў у школе:

    геній у адказнасьці за ўсё!

    Зьведаеш, што значыць акавіта,

    і спазнаеш посьпех у кабет;

    станеш апранацца самавіта,

    станеш выражацца сакавіта,

    станеш карыстацца з алфавіта

    і забудзеш слова альфабэт

    Хрызаліда, кукалка, каўшанка,

    запарука крылаў матыльку,

    дурню – радасьць, знаўцу – абяцанка, –

    слухай, як лунае калыханка

    на халодных крылах скразьняку.

    З чаго пачынаецца Жодзіна?

    З чаго пачынаецца Жодзіна?

    Дальбог, не з машыны БелАЗ!..

    Я сёньня сьвяткую народзіны:

    Як што, запрашаю і вас!

    Пад месяцам, сонцам і зоркамі

    Балюе з суседам сусед.

    Як сьцьвердзіў паэт, i паморкамі

    Ёсьць час для сяброўскіх бясед!

    Як не, адмаўляйся бяз сораму –

    Шмат ежы на Белай Русі!

    Пад месяцам, сонцам і зорамі

    Ўсяго ўсё адно не зьясі!

    Шчэ больш на зямлі – мама родная! –

    Харошых ды розных кабет;

    Ды не пакахае ніводная,

    Хоць руш у манахi ў Тыбэт!

    Сігаеш за пекнымі паннамі,

    Ды марным стаецца твой сіг.

    I ўсё ж не памрэм занядбанымі,

    Бо Жодзіна дбае пра ўсіх!

    Сардэчнымі словамі, поўхаю,

    Прутом, бізуном, рамянём

    Гадуе, кунежыць, выхоўвае.

    I большай ні ўночы, ні днём

    Нас песьціць ня знойдзем аматаркі.

    А як адыходзім да сну,

    Вачыма ласкавае мацеркі

    Глядзіць у калыску й труну.

    Пільнуе ды сочыць паводзіны,

    То хваліць, то ставіць у кут...

    З чаго пачынаецца Жодзіна?

    Яно пачынаецца тут...

    За мрой экзатычныя спэцыі,

    За праўду ў айчынным віне,

    За GrandeCanale ў Вэнэцыі,

    Які не гайдае мяне;

    За госьця, няйначай татарына,

    Нязванага сябра твайго;

    За Катадру Нашай Спадарыні,

    Якая сьмяецца з Гюго;

    За сьверб разумовага голаду,

    Што я спаталяў задарма

    Агнямі вялікага гораду,

    Якому найменьня няма, –

    Чым стане мне змогі, аддзячу я

    Найлепшай у сьвеце зямлі –

    За першыя крокі дзіцячыя,

    За першыя сьлёзы, калі

    Бацькамі бяз жалю-бязь літасьці

    Быў гнаны ў дзіцячы садок... Што

    будзе пасьля – акалічнасьці,

    Галоўнае – першы радок!

    Пачатак, прывабныя ўводзіны

    Жую саладзенькім дражэ:

    З чаго пачынаецца Жодзіна?

    З разгалістай літары ж,

    Як жонка, жыхарства, жыдоўская

    Жахліва жывая журба,

    Жабрацтва, журы, Жыгулёўскае,

    Жызэль, Жэрміналь, жажаба,

    Жырафа, жаўрук з журавінаю,

    Жыгучка, жаўнер, жалуды,

    Жаданьне жывіцца жанчынаю,

    Жартоўнасьць жыцьця без жуды…

    Славутую песьню каверкаю,

    Карціны ўстаюць уваччу.

    Пытаньне гаркавай цукеркаю

    У роце смакую, смакчу, –

    Як гронку чырвонай смуродзіны.

    I тахкае сэрца ў грудзях.

    З чаго пачынаецца Жодзіна?..

    I ці абяцае працяг?

    Падвойны агент

    Адбіваючы крокі ў няроўнай хадзе

    ды гарлаючы песьню сумнеўнага зьместу,

    на зімовым вятрыску нястомна брыдзе

    шараговы насельнік вялікага места.

    Нібы ў вушка іголкі – пітушчы вярблюд,

    зь пятай спробы прайшоў цераз вузкую брамку

    і, сустрэчнаму д’яблу аддаўшы

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1