Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Аўтакамунікацы... Я
Аўтакамунікацы... Я
Аўтакамунікацы... Я
Ebook82 pages13 minutes

Аўтакамунікацы... Я

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

“Аўтакамунікацы... Я” – першы беларускамоўны зборнік вершаў Кацярыны Массэ. У ім маладая паэтка толькі ёй уласьцівымі паэтычнымі сродкамі спрабуе данесьці да чытача тое, “што ня можа быць сказана...”.

LanguageEnglish
Publisherkniharnia.by
Release dateDec 28, 2015
ISBN9789859037191
Аўтакамунікацы... Я

Related to Аўтакамунікацы... Я

Related ebooks

Poetry For You

View More

Related articles

Related categories

Reviews for Аўтакамунікацы... Я

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Аўтакамунікацы... Я - Кацярына Массэ

    форма ёсьць сваім жа найглыбейшым зьместам

    мая рэлігія

    Ты быў нічым, аднак, усім поўны,

    Ты выплеснуў зьмест,

    каб стаць формай.

    Божа,

    Ты даў нам пачуцьцё прыгожага,

    каб мы пілі Цябе з калодзежа

    прыроды і мастацтва,

    каб звар'яцелі ў геданічным танцы!

    Ты спарадзіў пачварства –

    для супрацьвагі і кантрасту.

    калі тану ў харастве і пекнаце –

    Ты ўва мне: ў маіх цягліцах, ступаках і жываце…

    насупар разумоваму пратэсту

    аднойчы зразумела сэрца,

    што форма і ёсьць сваім жа

    найглыбейшым зьместам.

    даруйце, іншаверцы,

    тэолягі і скептыкі –

    мая рэлігія – гэта эстэтыка!

    ***

    ня стаў вазу на сярэдзіну стала –

    ня стаў стыхіі ў супрацьфазу.

    сымэтрыя як эманацыя

    нуля

    асуджвае адлюстраваньні

    на вокамгненную анігіляцыю.

    ураўнаваньне

    чашаў шаляў

    вядзе да іх паралізацыі.

    вось толькі нам заўжды казалі,

    нібыта ў жыцьці заведзена

    шукаць ува ўсім

    залатую сярэдзіну:

    зьмяшчаць нацюрморты ў цэнтрах карцін,

    ламаць напалам печыва…

    аднак пратэстуе пан Бог –

    бо ён наразае сусьветны пірог

    нажом залатога сечыва.

    што сымэтрычна,

    тое статычна.

    каб рушыць,

    варта парушыць

    сваю раўнавагу

    лёгкім штуршком перавагі.

    бо рух – гэта пандус:

    ня трэба ніякіх сіл –

    патрэбен маленькі нахіл,

    хаця

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1