Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

У віры быцця
У віры быцця
У віры быцця
Ebook482 pages4 hours

У віры быцця

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

У кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем... дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.

LanguageEnglish
Publisherkniharnia.by
Release dateApr 6, 2016
ISBN9789857119370
У віры быцця

Related to У віры быцця

Related ebooks

Classics For You

View More

Related articles

Reviews for У віры быцця

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    У віры быцця - Ніл Гілевіч

    КНІГАРНЯ ПІСЬМЕННІКА

    ВЫПУСК 60

    Ніл Гілевіч

    У ВІРЫ БЫЦЦЯ

    Новая кніга эсэістыкі

    ЗАПІСЫ РОЗНЫХ ГАДОЎ

    Усім, у каго ёсць сумленне…

    «Для навукі беларуская мова не гадзіцца!» — фанабэрыста заяўляюць (у друку!) моцна вучоныя акадэмікі.

    А для чаго гадзіцца? Гадзіцца — каб рабіць хлеб, гадаваць жывёлу, ну яшчэ — каб каваць жалеза ці абпілоўваць бярвенне… Якую ж трэба мець любоў да Беларусі, каб так зневажаць яе мову! З такой любоўю самы раз выводзіць нашу краіну з беднасці, уздымаць яе да вяршынь дабрабыту.

    У часы Скарыны і Буднага — гадзілася, а сёння ўжо — не!..

    І што ж гэта за няшчасная доля наша, што за пракляцце на нас звалілася? Генералы ад навукі і мастацтва імгненна забываюць, хто яны, трацяць паважнасць і набываюць халуйскую міну, і пляскаюць у ладкі, глытаючы чарговую порцыю папулісцкай дэмагогіі.

    Яны вераць, што можна пабудаваць беларускую дзяржаву без нацыянальнай беларускай ідэі і без беларускай мовы. Марная задума! Гэта тое самае, калі нехта бярэцца зварыць піва без дражджэй. Але ж такога цуду людзі не бачылі. Не звараць! Звараць гідкае пойла, а не піва.

    Што датычыць нашай мовы… Усім, у каго ёсць сумленне, раю запомніць адзін «дробязны» факт. Калі гарэлі беларускія вёскі з жывымі людзьмі — з агню-полымя даляталі жудасныя (больш жудкіх не бывае) крыкі: «Ратуйце!» Не «спасите!», а «ратуйце!» Калі вам і гэта нічога не гаворыць — то на высокім маральным узроўні трымаецеся, панове-таварышы!

    1993

    Так пачыналася наша новая літаратура

    У газеце «ЛіМ» за 23.06.1956 апублікаваны артыкул І. Баса «Да пытання аб аўтарстве «Энеіды навыварат». Аўтар артыкула далучаецца да думкі тых, хто лічыць, што знакамітую паэму напісаў жыхар заходняй Смаленшчыны (г. зн. этнічна беларускай тэрыторыі) памешчык Вікенцій Паўлавіч Равінскі. Мне здаецца, гэту версію аўтарства можна лічыць даказанай. Паэма была напісана, па ўсім бачна, у першай палове 1840-х гадоў, тады ж, як спрабавалі на «мужыцкай» беларускай мове пісаць Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, А. Рыпінскі і інш. (Нібыта нават і А. Міцкевіч.) Міжволі ўзнікае пытанне: што цягнула адукаваных паноў з даўно апалячаных ліцвінскіх родаў пісаць па-беларуску? Дзеля забавы-пацехі? Ці ўсё ж адчувалі сілу-моц гэтай тутэйшай «мужыцкай» мовы? Адчувалі, што за ёй — будучыня? Чаму б і не? Чаму б адукаваным людзям і не прыйсці да думкі, што такое магчыма? Тым больш, што ўжо набірала сілу нацыянальнае адраджэнне ў такіх славянскіх краях, як Балгарыя, Сербія, Славенія, Чэхія?..

    1956

    І ніводнага фальшывага слова…

    Зноў і зноў перачытваю ацэнку, якую даў паэме Твардоўскага «Васіль Цёркін» лаўрэат Нобелеўскай прэміі, геніяльны рускі пісьменнік Іван Бунін. «Гэта сапраўды рэдкая кніга. Якая свабода, якая цудоўная ўдаласць, якая трапнасць, дакладнасць ва ўсім і якая незвычайная народная салдацкая мова — ні сучка, ні задзірынкі, ніводнага фальшывага, гатовага, гэта значыць літаратурна пошлага слова». Проста неверагодна: зацяты вораг савецкай улады і камуністычнай ідэалогіі з такім захапленнем гаворыць пра твор савецкага паэта-камуніста! Неверагодна? Ну чаму ж неверагодна! Калі адзін вялікі мастак слова і палымяны патрыёт Расіі адкрывае для сябе другога вялікага мастака слова і палымянага патрыёта Расіі, — чаму ж яму не парадавацца і не выказаць захапленне? Ён жа радуецца за родную рускую паэзію, за яе поспехі, за геніяльную выяву рускага мастацкага слова, а гэта значыць — рускай душы і сэрца. Радуецца, бо ведае: гэта вышэй за сацыялагічныя пастулаты, яны — часовыя, а роднае слова — вечнае. І калі яно такое, як у Твардоўскага — жывое, па-народнаму трапнае, прыказкава мудрае, дасціпнае, сакавітае, свежае, — дык было б вялікім грахом зрабіць выгляд, што яго няма, і прамаўчаць. Іван Аляксеевіч Бунін на такое пайсці не мог.

    1980

    Ногі і душа

    (З прамовы на рэспубліканскай канферэнцыі Таварыства «Веды»)

    Каб грамадства развівалася гарманічна — трэба клапаціцца пра яго маральныя асновы, гэта значыць пра душу чалавечую. Калі мастацтва і літаратура будуць у заняпадзе, будуць адставаць — будзе адставаць і душа. Згадваецца адна мудрая показка, вычытаная мной у выдатнага балгарскага празаіка Святаслава Мінкава: «Адзін купец наняў насільшчыкаў. І сказаў: «Чым шпарчэй будуць ісці ногі, тым больш заплачу». Неслі адзін дзень (а дарога далёкая) — і добра зарабілі. Другі дзень ішлі яшчэ шпарчэй — і яшчэ больш зарабілі. А на трэці дзень сказалі: «Першы і другі дзень ішлі так шпарка, што абагналі нашы душы. Цяпер трэба пачакаць, калі нас дагоняць нашы душы».

    Па-мойму, вялікая мудрасць месціцца ў гэтай кароценькай показцы.

    1984

    Устаноўка — «на ўсю лаву»

    У 50–60-я гады я досыць пільна сачыў, якія беларускія народныя песні гучаць па радыё ў сольным выкананні. І што ж высачыў? «У месяцы верасні», «Чабарок», а затым — «Каб сядзела на ўсю лаву». Крыху ўтрырую, але сапраўды, часцей за тры-чатыры іншыя гучала гэтая «Каб сядзела…»

    («Касіў Ясь канюшыну»). Дарэчы, песня псеўданародная, зробленая, у пагоні за гумарам, з традыцыйнай народнай «Пасылала мяне маць яравое жыта жаць» («А я жыта не жала — ў баразёнцы ляжала. Баразёнка вузенька — не памесцілася. Летня ночка каротка — я не выспалася. А я дня ўкарачу ды й да ночкі надтачу»). Устаноўка была такая: дай жартоўную, забаўную, ды яшчэ каб і грубаватую! А тысячы цудоўных лірычных песень заставаліся незапатрабаванымі. І людзі прывыкалі: беларуская — значыць з грубаватым вясковым гумарам.

    Вялікай радасцю было, калі па радыё народныя песні гучалі ў харавым выкананні (хор Шырмы, хор Цітовіча і інш.).

    1987

    Пра нашу вёску

    Беларускага селяніна адарвалі ад зямлі, ад традыцый і звычаяў, ад памяці, ад гісторыі, нарэшце, ад мовы… А да чаго далучылі, да чаго прывязалі? Да якіх каштоўнасцяў? Усё роўна жыве цяга да зямелькі, да гародчыка, да градкі, да дрэўцаў у садку — як у прафесійных рыбакоў да мора… Успамінаю апошнія гады, калі яшчэ не парвалася канчаткова тая адвечная прыродная сувязь, рвалася, але яшчэ трымалася, давала трэшчыны, рваліся асобныя валаконцы, але яшчэ Вёска жыла, была…

    Канец 1980-х гг.

    А яны насміхаліся…

    Ці будзе суд? Ці будзе кара Царам, царатам на зямлі?

    Ці будзе праўда між людзьмі? Павінна быць, бо сонца стане Й зямлю спаганеную спаліць.

    Тарас Шаўчэнка… Здольнасць так шчыра, адкрыта спавядацца — рэдкі дар. Споведзь няздары, дробнай нікчэмнай істоты — каму патрэбна? У генія — і яго памылкі і грахі вялікія. Вялікі боль. Вялікія пакуты. Вялікае, хворае сумленне. Як у Дастаеўскага, сучаснікам і амаль равеснікам якога ён быў.

    Ёсць засведчаны ва ўспамінах эпізод, які асабліва сорамна чытаць. Яны, у Пецярбургу, насміхаліся з яго. Яны думалі і не сумняваліся, што вышэй за яго — яны, адукаваныя, вышкаленыя еўрапейскай культурай, узброеныя еўрапейскімі манерамі…

    Так сёння і на беларускую мову глядзяць «вышкаленыя».

    1989

    Хай бы такой і заставалася

    Беларускай літаратуры заўсёды была арганічна ўласціва якасць, якую акадэмік Дз. Ліхачоў удала назваў «сарамлівасцю формы» — сціпласць, некрыклівасць, нявычварнасць, няздольнасць лезці на прэзент. І ў гэтым была асаблівасць зместу — асаблівасць беларускага нацыянальнага характару, якім спакон веку ганарыліся. Аснова нашай нацыянальнай паэтыкі — тут: глыбіня пачуццяў, перажыванняў, дум — і прастата, сціпласць, «сарамлівасць» формы. Успомнім самых вялікіх з пантэона: Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч, Купала, Колас, Багдановіч, Гарэцкі, Чорны, Куляшоў, Мележ… У апошні час мелі месца патугі падтачыць і расхістаць гэтыя асновы нацыянальнай паэтыкі. Напрыклад, у паэзіі — зрабіць стаўку на крыклівасць, экстравагантнасць вобраза, на прэтэнцыёзную словатворчасць, іначай — на аглядку «изящно ли пляшу я». Тут ужо пра «сарамлівасць формы», а значыць і характару, гаварыць не прыходзіцца. У выніку, глыбокі, сапраўды народны паэт Аляксей Пысін і пры жыцці і пасля смерці — у цяні (на ганьбу ўсім нам!). Пры гэтым звернем увагу, што ў абарону крыклівай, нясціплай формы бяруцца сродкі выпрабаваныя і дзейсныя: абвінавачванне ў нацыянальнай замкнутасці і замшэласці, у адгароджванні ад сусветнай паэтычнай культуры, ад вятроў часу. О, як гэта дзейнічае на кволых, на наіўных і прастадушных! Хто ж гэта хоча заставацца «ў хвасце прагрэсу»? Прыклад паэта сусветнай культуры Багдановіча пад увагу не бярэцца. Як і нічога не бярэцца. Таму што задача занадта ясная і неадступная: расхістаць асновы нацыянальнай паэтыкі! Любымі спосабамі!.. Любой цаной!..

    1990

    Браты Гарэцкія

    Рэдка, вельмі рэдка лёс пасылае нам такія знакавыя постаці, як браты Гарэцкія. І мы не цэнім, не шануем высакароднасці, якая была ўласціва ім. Так нічога не засталося і ад шляхетнасці, ад прыроднай інтэлігентнасці, чым вызначаліся браты Гарэцкія. Такія, як Гарэцкія, маглі супрацьпаставіць злу і подласці толькі культуру, толькі сумленнасць, толькі высокасць духу, толькі маральныя перакананні і прынцыповасць. А больш у іх нічога не было: улады не было, крывадушнасці не было, здольнасці падкупіць і падлізнуць не было… А яшчэ — не было абыякавасці да лёсу свайго народа, сваёй Бацькаўшчыны. А было — пачуццё адказнасці перад народам і краінай, пачуццё абавязку і доўгу, які да астатку трэба сплаціць…

    1991

    З думак пра Купалу

    Не перачытваючы — усенародна — Купалу, мы да беларускай Беларусі не дойдзем. Да сапраўды суверэннай, свабоднай, дэмакратычнай.

    «Не магу маску ўздзець, Крывіць роднай душой, Песні весела пець,

    Калі смуцен брат мой».

    Душа — родная. Каму? Мужыкам.

    Яго муза ўдыхнула гарачага паветра рэвалюцыйных бітваў Першай рэвалюцыі ў Расіі (1905–1907).

    Сіла пераканаўчасці купалаўскага радка. Паэт гаварыў так, што яму верылі. Бо — да мужыцкага народа гаварыў сам мужык, падрабляцца (апускацца) не было патрэбы.

    Трэба ж было адчуць, што прыйшоў гістарычны час для Беларусі, для беларускага народа — і ён адчуў! І стаў вешчуном, павадыром, сцяганосцам. Мала ў сусветнай паэзіі геніяў, якія ў такой ступені былі ідэолагамі нацыянальнага адраджэння.

    У яго была найвышэйшая ступень усведамлення абавязку паэта-грамадзяніна. Ніхто ні да яго, ні пасля яго да такога ўсведамлення не падымаўся. Адзіная і ўсёабдымная жарсць, ідэя, апантанасць. Усё, да апошняга радка, было падпарадкавана гэтаму — яго беларускаму болю.

    1997

    Пра «Харошкі»

    Быў на канцэрце «Харошак», запрасіла сама Валянціна Іванаўна Гаявая. Агульнае ўражанне — цуд! Атрымаў найвышэйшую асалоду. Амаль усё глядзеў і слухаў у захапленні. І «Местачковы вальс», і «Ойру», і «Падэспань», і «Польку крутуху». А «Каханачка!» Божа, які лірызм у «Каханачцы»! Увогуле, колькі паэзіі ва ўсім, што прайшло перад вачыма! Хацелася крычаць: «Людзі, гэта ўсё патрэбна нам! Вы бачыце і чуеце талент на сцэне — ну а ў жыцці? Няхай ніхто не думае, што падробкай можна ашукаць густ народа. Ніколі!»

    У чым сакрэт гэтага мастацкага цуду — я прафесіянальна не растлумачу, ні ў музыцы, ні ў харэаграфіі не дасведчаны. Але ўсім нутром чую: гэта ўсё наша, беларускае. Гэта абуджае ў душы ўсё, што ў яе ўваходзіла ад калыскі — там, у вёсцы, і тое, што ўваходзіла ў душы бацькоў, дзядоў і прадзедаў, а мне перадалося падсвядома, чаго сам я непасрэдна ні разу не чуў. А ўсе ж гукі — родныя. Усё — ад нашых вясковых вечарынак. І мелодыі, і інструменты… Нашы скокі, іх тэмперамент, іх жартоўнасць… Ва ўсім мы знаходзім сябе, адкрываем сябе. А свету — адкрываецца Беларусь. Сапраўдная.

    Каб тварыць такі цуд на сцэне — вельмі многа трэба. Папершае, глыбокая перакананасць у вернасці абранага шляху, у святасці місіі. Па-другое, чысціня… Гэта было нашым заўсёды. Яшчэ ад Буйніцкага. Заўсёды — на энтузіязме. Доля не давала нам іншага — толькі любоў, толькі энтузіязм. Толькі б не прымяшаўся цынізм, пошласць прагматызму!..

    «Харошкі» — гэта высокі прафесіяналізм пры якойсь першароднай непасрэднасці, прастаце, шчырасці.

    Людзі! Вернем славу нашым нацыянальным скокам! Тую, што азарала колісь тэатр Буйніцкага!.. «Харошкі» пераконваюць, што мы здольныя зрабіць гэта.

    1990-я гг.

    У Расіі — не супадае…

    Выпадковая цытата: «Не давая перевеса любви к Родине над любовью к Отечеству». (У пісьме цару з III аддзялення Канцылярыі Яго Імператарскай Вялікасці, 1847 год.) І так, «родина и отечество». «Родина» — гэта Украіна, Беларусь;

    «Отечество» — Расія, Расійская імперыя. Як і ў 1917-м; як і сёння — у 1991-м. Вось гэта і ўнушалася! Айчына!

    «Славься, Отечество наше свободное!..» Але ж па-беларуску «Отечество» — Бацькаўшчына, г. зн. зямля бацькоў. Гэта — і дзяржава, і родны край, Радзіма, Бацькаўшчына. У Расіі не супадае: «Отечество» — гэта дзяржава, а «Родина» — родная зямля…

    1991

    Высакароднасць

    Часопіс «Нёман» апублікаваў вельмі цікавы дакумент — «Тлумачальную запіску» У. С. Караткевіча, зробленую ім па патрабаванні КДБ БССР. Патрабаванне ўзнікла па нейчым даносе, што ў Караткевіча на кватэры збіраюцца і пра штосьці гавораць навукоўцы і літаратары, якія знаходзяцца на падазрэнні ў КДБ. Па кожнай з гэтых асоб Караткевіч і дае сваё тлумачэнне — сваю маральную і грамадска-палітычную ацэнку. Пра каго — зусім лапідарную (Г. Тумас, А. Ліс), пра каго — больш разгорнутую (М. Прашковіч, Л. Геніюш, М. Чарняўскі, С. Міско, В. Лапуць). Пра кожнага з пералічаных Уладзімір Сямёнавіч гаворыць з вялікай павагай, падкрэсліваючы іх выдатныя чалавечыя і грамадзянскія якасці, іх навуковы або пісьменніцкі аўтарытэт. І завяршае свае паказанні агульнай ацэнкай і дзейнасці «падазроных», і ўсёй грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, — завяршае не гнучыся, не

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1