Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Дзяцел і дупло
Дзяцел і дупло
Дзяцел і дупло
Ebook102 pages1 hour

Дзяцел і дупло

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

“Дзяцел і дупло” – напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычнамузычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і задумацца над рознымі праявамі нашай зменліва-зманлівай рэчаіснасці.

LanguageБеларуская мова
Publisherkniharnia.by
Release dateJan 9, 2017
Дзяцел і дупло

Related to Дзяцел і дупло

Related ebooks

Related categories

Reviews for Дзяцел і дупло

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Дзяцел і дупло - Віктар Жыбуль

    НЕГАТЫЎНЫ ВОПЫТ

    У народа попыт

    на негатыўны вопыт —

    падступаюць шэрагі:

    чэргі, чэргі, чэргі.

    Хоць цана кусаецца —

    людзі запасаюцца

    негатыўным вопытам

    у розніцу і оптам.

    Толькі некаторыя

    мысляць прымітыўна —

    набываць не хочуць

    вопыт негатыўны.

    Гэй, а ну давайце,

    у чаргу ўставайце,

    негатыўны вопыт

    з намі набывайце!

    Набывайце, людзі,

    вопыт негатыўны!

    Той, хто не набудзе,

    будзе дэфектыўны!

    З неба вывяргаецца

    Чорная Энергія.

    Хто яшчэ вагаецца?!

    Крокам руш у чэргі!

    29 снежня 2011 г.

    ОДА КЛАНАВАННЮ

    Я хачу, каб мяне кланавалі

    на пустым хірургічным стале,

    каб парэзалі, прэпаравалі,

    каб па слоіках кроў разлівалі —

    абы толькі мяне кланавалі!

    Я адзін, і мне мала мяне!

    Ну чаму ж у людзей з нараджэння

    адзін зрок,

    адзін нюх,

    адзін слых?

    Дзе ўвесь кайф? Дзе свабода

    памкненняў?

    Дзе імпэт для вялікіх

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1