Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Развітанцы
Развітанцы
Развітанцы
Ebook71 pages29 minutes

Развітанцы

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

Дэбютны паэтычны зборнік “Развітанцы” складаюць рамантычныя, іранічныя і танцавальныя гісторыі кахання, з якімі аўтару карціць у рэшце рэшт развітацца.

LanguageБеларуская мова
Publisherkniharnia.by
Release dateMar 19, 2016
ISBN9789857144136
Развітанцы

Related to Развітанцы

Related ebooks

Related categories

Reviews for Развітанцы

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Развітанцы - Мікіта Найдзенаў

    razvitancy_vokl

    Мікіта Найдзёнаў

    Развітанцы

    Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу выдавецтва.

    Найдзёнаў Мікіта

    Развітанцы : вершы / Мікіта Найдзёнаў. — Мінск : Кнігазбор, 2015. — 76 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Пункт адліку).

    ISBN 978-985-7144-13-6

    Дэбютны паэтычны зборнік Развітанцы складаюць рамантычныя, іранічныя і танцавальныя гісторыі кахання, з якімі аўтару карціць у рэшце рэшт развітацца.

    © Найдзёнаў Мікіта, 2016

    © Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

    Джаз-мадэрн

    Ты босая, і лёгкая,

    і нейкая далёкая,

    глядзіш не «на», а «паўз»

    у рэдкім рытме паўз.

    З паветрам нешта лётае,

    а ты такая лёгкая,

    што прыпыняеш час,

    як танчыш гэты джаз,

    свой джаз-мадэрн паўторна,

    у чацвяргі й аўторкі.

    А побач людзі лётаюць,

    як на фуршэце лёкаі.

    З яе вачэй і музыка,

    з яе вачэй і рызыка,

    а гузакі як гузікі —

    тут не патрэбна фізіка.

    А дома ў інтэрнаце

    на цёртым ламінаце,

    як на вялікай сцэне,

    ты зноў у джаз-мадэрне.

    ***

    Гэта не зразумее

    ніхто апроч,

    як разводзілі дні

    і яднала ноч.

    Як пад коўдрай адной

    засыналі хутчэй

    і хацелі яшчэ.

    Гэта не зразумее,

    але каму

    нам тлумачыць,

    як варта пражыць зіму.

    Тут звычайная справа:

    ці то зімуй,

    ці сумуй.

    Я сумую, бо ў суме

    было нас больш,

    выпіваю ўспаміны

    свае нагбом.

    Палароід каштуе

    зашмат у.е.,

    але шанцы дае

    пакідаць фотаздымкі

    амаль штодня.

    Тваё

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1