Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Літургія часу: вершы
Літургія часу: вершы
Літургія часу: вершы
Ebook81 pages19 minutes

Літургія часу: вершы

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

У паэтычным зборніку Алеся Дуброўскага-Сарочанкава біблейская сімволіка робіцца мовай для гаворкі пра сучаснасць, а адным з галоўных матываў у тэматычнай прасторы кнігі становіцца час.

In this poetry collection, biblical symbolism becomes the language for a conversation about our days, and time takes the central stage of the drama unfoldin

LanguageБеларуская мова
PublisherSkaryna Press
Release dateMar 25, 2024
ISBN9781915601094
Літургія часу: вершы

Related to Літургія часу

Related ebooks

Related categories

Reviews for Літургія часу

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Літургія часу - Алесь Дуброўскі

    Берагі акіяна

    I

    Не я тлумачу тэкст, а ён мяне,

    як акіян тлумачыць кантыненты.

    Яны з яго паўсталі, як фрагменты

    таго сюжэта, што ляжыць на дне.

    А ёсць сюжэты, што не маюць дна.

    І Слова ёсць, што берагоў не мае.

    І кніга ёсць… Старонка там адна…

    Імя ёй – ты. І Бог цябе чытае.

    3 лістапада 2022

    II

    …Я не самотны, я кнігу маю…

    Максім Багдановіч

    На гэтай голай, як лёд, планеце,

    што так імкліва ляціць кудысьці,

    я не самотны, я маю вецер,

    я не ў цямніцы – я маю выйсце.

    Ля сіняй бухты ў тым акіяне,

    што паглынае думкі і рухі,

    я не самотны… Слухайце: я не

    буду заломваць у роспачы рукі.

    Я маю вецер, я маю вецце,

    памяць карэння, голасу лісце.

    Дрэва насенне – голай планеце.

    Полымю – смецце. Я маю выйсце.

    7 лістапада 2022

    III

    А зямля была нябачная і пустая

    і цемра над безданню,

    і Дух Божы лунаў над вадою.

    Быццё 1:2

    Стихи растут, как звезды и как розы,

    Как красота – ненужная в семье.

    А на венцы и на апофеозы –

    Один ответ: – Откуда мне сие?

    Марына Цвятаева

    Над акіянамі пустой планеты

    сумуе Дух Святы.

    Калі гучыць акорд, адкуль мне гэта?

    Ад страху нематы.

    Ад страху пустаты – жыцця, паперы,

    вачэй… Адвечны страх!

    З бяссэнсіцы ўстае свяшчэнны бераг –

    зямля для дрэў і траў.

    Няўтульна ў пустаце: ні ўстаць, ні сесці –

    бяссэнсіца пакут.

    І Дух стварае час сабе і месца

    і кажа: «Добра тут».

    Так паўстае ўся прыгажосць Сусвету

    з пакуты пустаты,

    бо пустаты пакут, як і планеты,

    не любіць Дух Святы.

    І паўстае з няўтульных водаў

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1