Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Зоркі над вельдам
Зоркі над вельдам
Зоркі над вельдам
Ebook173 pages1 hour

Зоркі над вельдам

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

У новы электронны зборнік увайшлі апавяданні аўтараў з Паўдневай Афрыкі, Нігерыі, Анголы.

LanguageБеларуская мова
Publisherkniharnia.by
Release dateFeb 16, 2016
ISBN9789859037740
Зоркі над вельдам

Related to Зоркі над вельдам

Related ebooks

Reviews for Зоркі над вельдам

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Зоркі над вельдам - Ганна Янкута (укладальнік)

    Паўднёвая Афрыка

    Герман Чарлз Босман

    Чырвоны карак

    Чырвоныя каркі [1], сказаў дзядзька Схалк Лоўрэнс, — вялікія дзівакі. Аднойчы вось разбіраліся мы, я і мой пляменнік Ханэс, з парачкай ангельцаў пад Дэветсдорпам [2]. Гэта адбывалася неўзабаве пасля Санас-Поста [3], і мы з Ханэсам сачылі за дарогай, лежачы за скалой. Ханэс бавіў такія вось хвіліны, робячы, як ён казаў, карысную справу. На пляскатым камяні ён падпілоўваў кончыкі патронаў для маўзера, пакуль праз сталь не паказваўся свінец, і такім чынам ператвараў іх у кулі дум-дум [4].

    З гэтай нагоды я часта звяртаўся да свайго пляменніка.

    — Ханэс, — казаў яму я, — рабіць такое — грэх. Бог глядзіць на цябе.

    — Нічога страшнага, — адказваў Ханэс. — Бог ведае, што ў нас тут ідзе бурская вайна, а ў ваенны час ён заўсёды прабачае такія дробязі, асабліва калі наўкола столькі ангельцаў.

    Як бы там ні было, мы, лежачы за скалой, убачылі далёка ўнізе, на дарозе, двух вершнікаў, што падымаліся галопам угару. Мы стаіліся, замерлі і дазволілі ім наблізіцца да нас прыкладна на чатырыста крокаў. Гэта былі ангельскія афіцэры. Яны сядзелі на самых лепшых конях, а іх мундзіры глядзеліся вельмі прыгожа і акуратна. Самыя элегантныя спадары, якіх я толькі бачыў апошнім часам, — мне нават зрабілася крыху сорамна за мае ўласныя зношаныя нагавіцы і вельдскуны [5]. Я ўзрадаваўся, што ляжу за скалой і яны мяне не бачаць. Мяне і асабліва маю камізэльку, усю парваную ўнізе спіны: тры дні таму мне давялося досыць хутка прабірацца праз агароджу з калючага дроту. І зрабіў я гэта ў самы час. Наш вельдкарнэт [6], які быў тоўстым і не мог перасоўвацца так хутка, бег дзесьці ў дваццаці ярдах за маёй спінай. Ён так і застаўся на дроце з куляй у целе. Адзінае, за што я ўдзячны Першай англа-бурскай вайне [7], — гэта мая худзізна і абыякавае стаўленне да мазалёў.

    Я і Ханэс стрэлілі адначасова. Адзін з афіцэраў зваліўся з каня. Ён плячыма грымнуўся на зямлю і двойчы перакуліўся, уздымаючы кожны раз клубы чырвонага пылу. І тады другі афіцэр зрабіў дзіўную рэч. Ён спыніў каня і спешыўся. Зірнуў у наш бок. А потым падвёў каня да таго месца, дзе курчыўся яго спадарожнік. Яму спатрэбілася колькі часу, каб пасадзіць параненага на каня — не так ужо і лёгка падняць чалавека, калі ён зусім бездапаможны. Рабіў ён гэта марудна і спакойна, нібыта зусім не хвалюючыся, што чалавек, які падстрэліў яго сябра, ляжыць усяго за чатырыста ярдаў. Неяк ён перакінуў параненага праз сядло і пакрочыў побач з канём. Цераз некалькі крокаў спыніўся — падалося, пра штосьці ўспомніў. Развярнуўся і памахаў рукой у той бок, дзе, на яго думку, маглі хавацца мы, нібы запрашаючы стрэліць яшчэ раз. Увесь гэты час я проста назіраў за ім, дзівячыся такой вытрымцы.

    Але калі ён памахаў нам, я ўсадзіў чарговы патрон у маўзер і прыцэліўся. З такой адлегласці схібіць я не мог. Цэліўся вельмі старанна і быў ужо гатовы спусціць курок, як раптам Ханэс паклаў руку на рулю і штурхнуў вінтоўку.

    — Не страляй, дзядзька Схалк, — сказаў ён. — Гэта мужны чалавек.

    Я здзіўлена паглядзеў на Ханэса. У яго быў вельмі бледны твар. Я прамаўчаў і дазволіў вінтоўцы зваліцца ў траву. Але я не зразумеў, што гэта найшло на майго пляменніка. Здавалася, што не толькі ангелец, але і Ханэс добры такі дзівак. Глупства нейкае — не забіць чалавека толькі таму, што ён мужны. Калі ён мужны і змагаецца пры гэтым на баку ворага, гэтага больш чым дастаткова, каб забіць яго.

    Потым яшчэ некалькі наступных месяцаў мы з пляменнікам Ханэсам ваявалі разам. Але аднаго дня ў сутычцы над Ваалем [8] Ханэса і яшчэ пару тузінаў бураў адрэзалі ад нашага каманда [9]. Давялося здацца. Тады я бачыў Ханэса апошні раз. Пазней я даведаўся, што калі пляменніка ўзялі ў палон, то абшукалі і знайшлі кулі дум-дум. І застрэлілі за гэта. Я быў у роспачы, калі дазнаўся пра яго смерць. Ён заўсёды быў жыццялюбам і аптымістам. Магчыма, Ханэс і меў рацыю, калі казаў, што Бог не звяртае ўвагі на такія дробязі, як кулі дум-дум. Яго памылка палягала ў тым, што ён забыў пра ангельцаў: яны звяртаюць на гэта ўвагу.

    Я быў у вельдзе да канца вайны. Потым мы склалі свае вінтоўкі і разышліся па дамах. Сваю ферму я пазнаў дзякуючы разлому пад узгоркам, дзе я здабываў сланец, каб пакласці ў гумне падлогу. Гэта было ўсё, што ад яе засталося. Усё астатняе было знішчана. Дом згарэў. Землі ляжалі закінутыя. Быдла і авечкі былі зарэзаныя. Нават камяні, якія я сабраў у кучу для крааляў, былі параскіданыя. Мая жонка вярнулася з канцэнтрацыйнага лагера, і мы выправіліся разам паглядзець на сваю старую ферму. Жонка трапіла ў лагер з двума нашымі дзецьмі, але вярнулася адна. І калі я зноў убачыў яе і заўважыў, як яна змянілася, то зразумеў: я, чалавек, што прайшоў праз усе бітвы, сапраўднай бурскай вайны не бачыў.

    Ні Сані, ні я не хацелі вяртацца на старую ферму. Без дзяцей, што гуляюць ля дома і гарэзяць, яна будзе ўжо чымсьці іншым. Новы ўрад выплаціў нам нейкія грошы за ўчыненую шкоду. За іх я набыў павозку і валоў, і мы пакінулі Свабодную дзяржаву [10], якая больш не была свабоднай. Цяпер яна нават называлася па-іншаму — Калонія Аранжавай Ракі [11].

    Мы пацягнуліся праз Трансвааль у паўночны раён бушвельда [12] Марыка. Шмат гадоў таму я хлопчыкам ішоў праз гэты самы край з бацькамі. Цяпер, апынуўшыся тут зноў, я зразумеў, што гэта ўсё яшчэ добры край. На адваротным баку гораў Дварсберг непадалёк ад Дэрдэпорта мы атрымалі ад ураду новую ферму. Праз некаторы час туды прыбылі і іншыя фермеры. Адзін ці два з іх таксама прыехалі са Свабоднай дзяржавы — я іх ведаў. Было і некалькі паўстанцаў з Капскага паўвострава [13], якіх я бачыў у каманда. Усе мы страцілі ў вайне сваіх блізкіх. Хтосьці загінуў у канцэнтрацыйных лагерах ці на полі бітвы. Іншых расстралялі за ўдзел у паўстанні. Карацей кажучы, усе, хто прыйшоў у гэтую частку Марыка ля самага Бечуаналэнда [14], былі вельмі кепска настроеныя супраць ангельцаў.

    А потым да нас далучыўся адзін з чырвоных каркаў.

    Гэта адбылося ў першы год нашага пасялення ў ваколіцах Дэрдэпорта. Мы дазналіся, што нейкі ангелец купіў ферму побач з Герардусам Гробеларам. Мы акурат сядзелі ў вітальні Вілема Одэндала — у яго доме месцілася пошта. Раз на тыдзень прыязджала паштовая фурманка з Зэйруста, і мы збіраліся ў доме Вілема Одэндала, гутарылі, курылі, пілі каву. Рэдка хто з нас атрымліваў лісты, дый былі гэта ў асноўным рахункі за буравыя шчыліны, прасвідраваныя на нашых фермах, ці за цэмент і матэрыялы для агароджаў. Тым не менш, кожны тыдзень мы ішлі на пошту. Часам фурманка не прыходзіла, бо даліна Грун-Рывер была затопленая, і большасці з нас даводзілася ісці дадому, нават не дазнаўшыся пра гэта, калі толькі нехта не паведаміць пра паводку.

    Калі Кос Стэйн даведаўся, што побач з намі пасяліўся ангелец, ён ускочыў з плеценай лавы.

    — Не, kêrels [15], — сказаў ён, — калі дзесьці з’яўляюцца ангельцы, гэта значыць, што хутка бурам давядзецца адтуль з’язджаць. А таму я пакую рэчы на павозку, раблю сабе каву, а заўтра з ранку адсюль вымятаюся.

    Большасць з нас тады проста засмяялася. Кос Стэйн часта дасціпнічаў у такім духу. Але некаторыя не смяяліся. Так ці інакш, у жарце Коса Стэйна доля жарту была невялікай.

    Мы абмеркавалі пытанне з усіх бакоў і вырашылі, што сапраўдныя буры здолеюць арганізаваць усё так, каб чырвоны карак сярод нас не затрымаўся. Дзесьці праз гадзіну ўвайшоў хтосьці з дзяцей Вілема Одэндала і сказаў, што па вялікай дарозе рухаецца чужая павозка. Калі яна пад’ехала бліжэй, мы ўбачылі, што яна застаўленая самай рознай мэбляй, лістамі жалеза і сельскагаспадарчымі прыладамі. Павозка была так нагружаная, што давялося зняць тэнт, каб усё змясцілася.

    Павозка была адна, і яна спынілася ля нашага дому. У павозцы сядзелі белы і двое кафраў [16]. Белы штосьці крыкнуў гэтым дваім, апусціў пугу і рушыў у наш бок. Ён быў апрануты так, як і мы, — кашуля, нагавіцы і вельдскуны, усё пакрытае слоем пылу. Аднак калі ён пераступаў праз калючае кустоўе, мы заўважылі на ім яшчэ і шкарпэткі. Таму адразу зразумелі: ангелец.

    Кос Стэйн стаяў насупраць дзвярэй.

    Ангелец падышоў да яго і працягнуў руку:

    — Добры дзень, — сказаў ён на афрыкаанс. — Мяне завуць Вэбер.

    Кос паціснуў яму руку.

    — Мяне завуць лорд Алфрэд Мілнэр [17], — сказаў ён.

    Мы ўсе засмяяліся, бо акурат тады лорд Алфрэд Мілнэр быў губернатарам Трансвааля. Чырвоны карак таксама засмяяўся.

    — Ну, значыць, лорд. — сказаў ён, — Я крыху гавару на вашай мове і мяркую, што хутка буду гаварыць яшчэ лепей. Я збіраюся тут пасяліцца і спадзяюся, што мы будзем сябрамі.

    Ён падышоў да кожнага з нас, але ўсе адвярнуліся і адмовіліся паціскаць яму руку. Да мяне ён падышоў апошнім, і мне было сорамна перад ім, бо, хаця яго народ абышоўся з маім несправядліва і я сам страціў абодвух сваіх дзяцей у канцэнтрацыйным лагеры, менавіта гэты ангелец не быў тут надта вінаваты. Гэта была віна ангельскага ўраду, які хацеў нашых залатых руднікоў. Яшчэ гэта была віна каралевы Вікторыі, якой не падабаўся дзядзька Пол Кругер [18]: казалі, што калі ён быў у Лондане, то пагаварыў з ёй толькі аднойчы, усяго некалькі хвілін. Дзядзька Пол Кругер апраўдваўся, што ён жанаты чалавек і баіцца ўдоваў.

    Калі ангелец на імя Вэбер вярнуўся да павозкі, мы з Косам Стэйнам пайшлі разам з ім. Ангелец сказаў, што набыў ферму побач з Герардусам Гробеларам, што мала чаго ведае пра авечак, быдла і маіс, але здабыў колькі кніг пра фермерскую справу і збіраецца вывучыць іх уздоўж і ўпоперак. Потым ён спытаў мяне, з чаго б гэта я адвярнуўся ад яго ў бок перавалу. Але я проста не хацеў, каб ён бачыў, як я смяюся. Кос Стэйн адрэагаваў зусім іначай.

    — А ну дай мне зірнуць на гэтыя кнігі, — сказаў ён.

    Вэбер адкрыў скрыню на самым версе павозкі і дастаў адтуль шэсць кніг у зялёнай вокладцы.

    — Так, гэта вельмі добрыя кнігі, — сказаў Кос Стэйн. — Ага, проста цудоўныя. Для тэрмітаў. Тэрміты злопаюць іх ночы за дзве.

    Як я ўжо казаў, Кос Стэйн быў вясёлым хлопцам, і калі ён

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1