Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Непрыручанае рэха
Непрыручанае рэха
Непрыручанае рэха
Ebook195 pages1 hour

Непрыручанае рэха

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

У аповесці “Непрыручанае рэха” аўтар, адчуваецца, надае больш увагі свайму стаўленню, што адбываюцца вакол яго, чым самім падзеям: яны тут нібы нешта другаснае, толькі дапаўненне абставінаў.
Чытаючы кнігу, мы сапраўды мусім пераканацца, што сам аўтар у ёй — не проста галоўны персанаж, ад імя якога ідзе гаворка ды з якім пастаянна адбываюцца нейкія прыгоды (і не толькі на паляванні!). З такой нагоды нам застаецца адно: пазайздросціць яму за тое. Але не будзем паддавацца свайму першапачатковаму ўражанню ад прачытанага. Аўтар далёка не летуценнік. Ён, заўважым, — праблематык, бо сваёй кнігай заклікае чалавека не быць сляпым спажыўцом прыроды.

LanguageБеларуская мова
Publisherkniharnia.by
Release dateOct 18, 2015
ISBN9789856906971
Непрыручанае рэха

Related to Непрыручанае рэха

Related ebooks

Reviews for Непрыручанае рэха

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Непрыручанае рэха - Уладзімір Несцяровіч

    ПАД РАЗГУЛ ЗАВІРУХІ

    За вокнамі прывакзальнага буфета разгульвае шалёная завіруха. Яна з такой сілай шпурляе ў шыбы камякі снегу, што я нават чую тугія частыя ўдары, якім і канца не прадбачыцца. З поўным падносам у руках накіроўваюся да століку, дзе абедае адзіны падарожнік. На мне цёплая шапка-аблавушка, кажушок, валёнкі. За плячыма – набіты рознымі рэчамі рукзак і паляўнічая стрэльба ў чахле. 

    Мужчына, які сядзеў за столікам, кінуў на мяне, падалося, не надта ветлівы позірк і штосьці прагаварыў, хутчэй, сабе пад нос, чым у адказ на мой зварот наконт таго, каб прысесці побач. Ён раней пачаў свой абед, і, калі я паспеў з асалодай адхлёбаць толькі дзве-тры лыжкі гарачых бурачкоў, мой сусед ужо расправіўся з першай стравай і ўзяўся знішчаць другую. Заўважаю, што яго порцыя шніцэля двайная. 

    Перада мной, скажу вам, сядзела асоба даволі уражлівая, гадоў трыццаці пяці ад нараджэння. Паспрабую ўзнавіць яе вобраз. 

    Гладка паголены круглы, бы нябесная поўня, твар. Яго двайны падбародавіч раскошна разлягаўся на крутым жываце. Шыя як бы з’яўлялася працягам галавы. На руках, залішне тлустых, падобных на мясныя сардэлькі, кароценькія пальцы. Падаецца, што гэтага кіндара ўтрымліваюць на адкорме... На галаве – шапка з натуральнага футра. Скураное, на натуральным футры паліто, памеру не менш як шэсцьдзясят трэцяга, таксама пры пышным футравым каўняры.

    — Палюеш-ш… – па-змяінаму праз зубы прашыпеў ён.

    — У нас паляванне не забаронена, – адказаў я.

    Твар мужчыны ўвачавідкі наліваўся густой, нейкай нездаровай, чырванню.

    — А сумленне ў цябе ёсць? А душа ў цябе ёсць? У рэшце рэшт, хоць кропля жалю да тых звяркоў і птушак, якіх страляеш, у цябе ёсць? – калючым жвірам сыпаў мне ў вочы незнаёмец.

    — Ага, маўчыш! – працягнуў ён, трымаючы мяне пад прыцэлам знішчальнага позірку сваіх каршуновых вачэй. – Маўчыш, бо не ведаеш, як апраўдацца. То я сам адкажу: няма! Нічога ў вас, паляўнічых, няма, акрамя нянавісці, жорсткасці і лютай злосці.

    — А Вы, я заўважыў, далёка не вегетарыянец. І апрануты не ў форму Адама і Евы. Нехта ж для вас выконвае чарнавую работу: забівае жывёлу, апрацоўвае шкуры, шые вопратку і абутак, гатуе мясныя стравы. Дык навошта ганьбіць тых, чыёй працай даводзіцца карыстацца?

    — Хам! – стрэліў ён мне ў твар і заспяшаўся да выхаду. Але тут жа вярнуўся, нервова, з нейкай сутаргавасцю ў руках, схапіў забытыя на стале пальчаткі і зноў як ударыў:

    — Кажу, хам!

    Мне хацелася верыць, што наш дыялог застаўся нікім не падслуханы, але... Адзін з наведнікаў буфета, зусім ужо сівенькі, ветлівы на выгляд дзядуля, які толькі што паабедаў ажно за трэцім ад мяне столікам, калі праходзіў побач, акінуў мяне таропкім позіркам і як бы між іншага заўважыў:

    — Малайчына, Вы яго ўшчэнт разграмілі.

    ПАЛЯЎНІЧАЯ СЦЕЖКА

    Бясснежны, але незвычайна прыгожы снежаньскі дзень кліча на паляванне моўчкі, настойліва. І вось ужо цвёрда натаптаная ўлетку зборшчыкамі ягад, грыбнікамі, зверам і паляўнічымі сцежка вядзе нас у сваю загадкавую далячынь: чым далей – тым цікавей. 

    Паляўнічая сцежка. Колькі ходжана-пераходжана, колькі бачана-перабачана! Але з кожным разам ты іншая, яшчэ больш загадкавая. Ты новая, як новы кожны дзень на Зямлі. 

    Мой старэйшы сябар, паплечнік па паляўнічых справах, сын Васіля Фёдар, з якім я сёння выйшаў на паляванне, – заўзяты аматар ляснога падарожжа са стрэльбай. Такіх у акрузе шмат. Але ён адзін з нямногіх, хто здольны ўбачыць непрыкметнае і расказаць пра гэта так, што яно ўрэжыцца ў памяць на ўсё жыццё. Ён умее вярнуць вам згублены настрой і прымусіць смяяцца заразліва і бесклапотна аж да слёз.

    Аднойчы вось што было: пасвіўся на лужку ля суседняй вёскі статак. А тут знекуль з’явіўся Фёдар і пытаецца ў бабулі-пастушкі, паказваючы на адну з каровак:

    — А гэта чыя?

    — Сямёнава, – адказвае тая.

    — Ага, я і бачу, да Каці Сямёнавай падобная: вочы вялікія і слёзы на вачах.

    Сказаў так і пайшоў сваёй дарогай. А ў бабулі яшчэ доўга пасля таго ўедлівага смеху дробненька калаціліся плечы

    Фёдар – выдатны следапыт, майстар умела арыентавацца на мясцовасці. Ён можа трымаць пад кантролем сітуацыю ў любой кампаніі. Як шкада, што лёс разлучыў нас вельмі рана, а таму неапраўдана...

    Федзя ўзяўся за паляўнічую стрэльбу тады, калі яна для хлапчука была яшчэ непамерна вялікай і цяжкай, калі ўказальны палец правай рукі толькі ледзь даставаў да курка. А на звярыную сцежку стаў яшчэ раней.

    У першыя гады пасля той Вялікай вайны, што пранеслася па нашай зямлі, вяскоўцы ледзь выжывалі. Хатняй гаспадаркі ў сям’і яго бацькоў, як і ў іншых на вёсцы, не было аніякай. Да дзедаўскай, з саламяным дахам, хаціны даваеннай работы далучаліся толькі пахілы хляўчук ды яшчэ са дзве надворныя прыбудоўкі на манер куратніка – на той час пустыя. А яшчэ – сабачая будка, таксама без гаспадара. Жылі, як прыходзілася, не бачачы хлеба. Крыху дапамагала паляванне. Але пакуль бацькава стрэльба для Федзі была не па плячы, яе замянялі драцяныя петлі. Праблема набыцця таго дроту вырашылася аднойчы неяк сама сабой.

    Непадалёк ад сяла не так даўно грымеў бой з нейкай недабітай нямецкай часцю. З таго часу вось тут, пад гарой у бярэзніку, засталіся рэшткі разбітага грузавіка. Сярод іржавага пакурожанага металу валяўся ладны маток дроту – усё, што засталося ад згарэлай колавай шыны. Прынёс яго на двор старэйшы Фёдараў брат Іван, калі хадзіў у лясок нарэзаць бярозавых галінак для мятлы.

    — Акурат тое, што трэба, – ацаніў ён, спрабуючы на трываласць канчур перапаленага дроту. Цяпер і ты, Федзька, будзеш паляўнічым. Табе толькі крыху падвучыцца, – пяшчотна паляпаў ён малодшага па плечуку.

    З дроту неадкладна зрабілі дзесятак петляў, а надвячоркам падаліся за рэчку расстаўляць іх там, у лазняку, кару якога вельмі падабаюць зайцы. Мяркуючы паводле сціжмы натаптаных сцяжынак у гушчыні зарэчных хмызнякоў, іх тут вадзілася вялікае мноства.

    Белячок, чыя лежня была з краю хмызняку, падхапіўся так нечакана і рэзка, што нават спалохаў дзяцей. Сам звярок, відаць, перапалохаўся яшчэ мацней: з нечаканасці, пазбаўлены хоць якой арыенціроўкі на мясцовасці, рвануў абы-куды, але адразу ж заблытаўся ў густых, накрыж пераплеценых галінах, нібы ў драцянай сетцы. Хоць голымі рукамі яго бяры ў гэты час. Хлопцы ад здзіўлення знерухомелі і, разявіўшы раты, толькі моўчкі глядзелі, як заяц у роспачы б’ецца, нібы ў агоніі, слепа шукаючы выйсце з своеасаблівай пасткі, і ніяк не знаходзіць яго. Нарэшце, разблытаўся. Вызвалены, ён паказаў дзецям ужо поўны свой спрыт. У гэты час касы зрабіўся нашмат даўжэйшым, нейкім цыбатым і шустрым, наогул ледзь падобным да таго зняволенага лазовай клеткай.

    Петлі ставілі скрозь на зайчыных сцежках, шчодра пасыпаных блякла-шэрымі шарыкамі памёту звяркоў, прымацоўваючы да бліжэйшага дрэва ці да нізкай галіны.

    — Я заўтра, сам ведаеш, іду з дому раней цябе, вярнуся позна, дык ты паляваць пойдзеш адзін, сказаў Іван малодшаму брату, прыкручваючы апошнюю пятлю да крывой асінавай раскірэкі. Калі пашанцуе, пачастуеш нас зайчацінкай.

    Вось як атрымоўвалася ў Фёдара: у школу хадзіў, а заадно паляваннем займаўся. Тады яно не ўяўляла сабою хобі, якім у наш час захапляюцца многія дзеля рамантыкі, а было сродкам выжывання. Але пакінем разважанні…

    ...Раптам Фёдар нібы спатыкнуўся. Яго іжаўская бескуркоўка, якая датуль цялепалася на рамяні цераз плячо, павісла на левай руцэ, далонь правай вокамгненна ўрасла ў шыйку прыклада. А вочы смешна закруціліся, нібы ў таго афрыканскага варана.

    Салавей, які толькі што падняў зайца зусім побач у кустах, заліваўся шчырым брэхам ужо недзе на Ператоках. Заўважыць звярка адразу мы не змаглі, бо той пераскочыў прагаліну недзе за паваротам.

    Сабаку чуваць было ўжо недзе ў Міжгор’і. Не ўпэўнены, што паспею, я ўсёткі пусціўся бегчы, спрабуючы пераняць яго. І паспеў бы, каб не спазніўся. Вялікі русак перакуліўся цераз дарогу крокаў за сотню і неўзабаве знік за шчыльнай сцяной дрэў. Цяпер бяжы – не бяжы, ужо не дагоніш. Спыніўся, каб перавесці дух, зняў шапку і заўважыў, што з яе, нібы з чыгунка са свежай бульбачкай, курыць лёгкая пара. Але ж гэта мае калорыі! Тут я жартам зрабіў для сябе маленькае адкрыццё, што паляванне для чалавека, акрамя ўсіх, ужо вядомых яму сродкаў, яшчэ і выдатны сродак для пахудзення. Падумаў так і ўсміхнуўся невядома каму. Але ўсмешка растаяла тут жа ў паветры, як і сама пара з маёй шапкі.

    У тым самым месцы на дарозе, дзе толькі што быў заяц, неўзабаве з’явіўся і Салавей, які дагэтуль упэўнена ішоў па следзе. Стары і хітры русак, відаць, не асмеліўся рабіць скідку непадалёк ад лежні, каб не здаваць сябе ў кіпцюры небяспекі, даў волю сваім лапам у транзіце. А зараз, ужо дастаткова адбегшыся, хутчэй за ўсё, ён ажыццявіць сваю задуму: паспрабуе ўвесці сабаку ў зман. Пакуль Салавей разблытваў першую зайцаву двойку, той паспеў выкінуць яшчэ некалькі падобных нумароў, а потым пашыбаваў ужо другім бокам лесу – далей ад гэтага небяспечнага месца.

    Нарэшце, пасля доўгай паўзы, наваколле зноў напоўнілася гучным гонам Салаўя, але не на доўга, толькі да наступнага сколу. І так некалькі разоў. Паводле накірунку гону я зразумеў, што заяц вяртаецца на сваю старую лежню. А як жа, абавязкова вернецца, бо ён ніколі не грэбуе сваімі звычкамі. А ты, паляўнічы, не будзь прасцяком, матай на вус ды ногі ў рукі, каб не прашляпіць свой вушасты трафей. Так яно і атрымалася.

    Раскаціста прагучаў стрэл. Потым яму дзіка адгукалася рэха – доўгае і гулкае.

    Усёткі натрапіў заяц на Фёдара, а той не спудлаваў.

    Неўзабаве Салавей круціўся вакол удачлівага паляўнічага, спружыніста падскокваў, спрабуючы скубануць зайца, якога Фёдар трымаў высока, на ўсю паднятую руку. Ён асцерагаўся, каб той незнарок не надта папсаваў трафей. А потым адрэзаў пярэднія зайцавы лапы і кінуў па чарзе. Злоўленыя на ляту, яны ўмомант знікалі ў зубастай бяздоннай пашчы сабакі. Ганчак сакавіта чаўкаў шырокім ротам, а потым доўга аблізваўся, задаволена віляючы хвастом у знак удзячнасці свайму гаспадару, тым самым нібы запэўніваючы, што гатовы служыць яму яшчэ больш шчыра, чым дагэтуль.

    САЛАВЕЙ

    Ён з’явіўся на гаспадарскім двары бацькоў Фёдара зусім яшчэ маленькім пацешным сабачанём. Непрапарцыянальна вялікія лапушыстыя вушы, якія амаль датыкаліся да зямлі, не па ім вялікія лапы, завостраная цемянная костачка і тонкі хвосцік, што заставаўся нерухомым толькі тады, калі шчанюк спаў, рабілі Салаўя непараўнальна забаўным. 

    — Жывая цацка, — казала пра яго гаспадыня падворку бабуля Матрунка. Але ж ён, як і ўсе іншыя істоты ў такім узросце, быў створаны не толькі для забавы, а таксама для таго, каб хітра, вытанчана шкодзіць. І ён шкодзіў, шкодзіў нават у тых месцах і ў такія нечаканыя моманты, калі гэта, здавалася, для іншай істоты было б зусім немагчыма. То шкарпэткі знікнуць, то аднаго тапка не далічышся, ці шапкі ў пільны момант не зможаш адшукаць. А там ужо глядзіш – патрэбнай анучы няма. Шмат з таго, што трапляла ў яго бяскрыўдныя, на першы погляд, але вострыя зубкі, безнадзейна псавалася.

    Некалькі

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1