Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Рэспубліка глухіх
Рэспубліка глухіх
Рэспубліка глухіх
Ebook88 pages20 minutes

Рэспубліка глухіх

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

Дзеянне "Рэспублікі глухіх" разгортваецца ў перыяд палітычнай смуты на адной акупаванай тэрыторыі. Хаця месца і час дакладна не вызначаны, здаецца, што ў тых жудасных падзеях мы пазнаём сваю эпоху і сваю краіну. 

Ашаламляльная вершаваная прыпавесць, якая па форме нагадвае драматычны твор, адкрываецца сцэнай забойства акупантамі глухог

LanguageБеларуская мова
PublisherSkaryna Press
Release dateOct 4, 2023
ISBN9781915601223
Рэспубліка глухіх
Author

Ілля Камінскі

Ілля Камінскі нарадзіўся ў Адэсе, цяпер амерыканскі грамадзянін. Аўтар паэтычнага зборніка "Dancing in Odessa" і сурэдактар "The Ecco Anthology of International Poetry". Уладальнік прэміі Whiting Award, стыпендый Lannan Literary Fellowship і Guggenheim Fellowship, фіналіст міжнароднай прэміі Neustadt International Prize for Literature. Яго творы перакладзены на больш як на дваццаць моў.

Related to Рэспубліка глухіх

Related ebooks

Related categories

Reviews for Рэспубліка глухіх

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Рэспубліка глухіх - Ілля Камінскі

    Ілля Камінскі

    Рэспубліка глухіх

    Пераклад з англійскай Юлі Цімафеевай і Вальжыны Морт

    Skaryna Press

    2023

    DEAF REPUBLIC

    First published in 2019 by Graywolf Press.

    All rights reserved.

    Skaryna Press

    2023

    ISBN 978-1-915601-21-6 (paperback)

    ISBN 978-1-915601-22-3 (epub)

    Рэдактарка Арына Астроўская

    Карэктар Алесь Дуброўскі

    Тэхнічны рэдактар Ігар Іваноў

    Copyright © 2019, Ilya Kaminsky

    Copyright © 2023, Юля Цімафеева, Вальжына Морт, пераклад на беларускую

    Copyright © 2023, Skaryna Press, афармленне

    Памяці Элы і Віктара Камінскіх

    Для Кэйці Фэрыс

    Мы жылі шчасліва падчас вайны

    І калі яны бамбілі чужыя дамы, мы

    абураліся,

    але замала, мы пратэставалі, але

    замала. Я сядзеў

    у ложку, вакол майго ложка Амерыка

    развальвалася: нябачны дом за нябачным домам за нябачным домам.

    Я вынес зэдлік на двор і глядзеў на сонца.

    У шосты месяц

    паскудства ў доме грошай

    на вуліцы грошай у горадзе грошай у краіне грошай,

    у нашай прыўкраснай краіне грошай мы (злітуйся над намі!)

    жылі шчасліва падчас вайны.

    Рэспубліка глухіх

    Дзейныя асобы

    ЖЫХАРЫ ГОРАДА ВАСЕНКІ — хор, мы, ад чыйго імя вядзецца аповед; на балконах вецер паторгвае іх за вяроўкі для бялізны.

    АЛЬФОНС БАРАБІНСКІ — лялечнік, малады муж Соні, і я, ад чыйго імя вядзецца аповед у акце І.

    СОНЯ БАРАБІНСКАЯ — найлепшая лялечніца ў Васенцы, маладая жонка Альфонса, чакае дзіця.

    ДЗІЦЯ — у Соніным чэраве, памерам з марскога канька, спіць; пазней — Ганулька.

    ПЕЦЯ — глухі хлопчык, стрыечны брат Соні.

    МАМУЛЯ ГАЛЯ АРМАЛІНСКАЯ — дырэктарка лялечнага тэатра, падбухторвае жыхароў да мяцяжу, і я ў акце ІІ.

    ГАЛІНЫ ЛЯЛЕЧНІЦЫ — навучаюць мове жэстаў з тэатральнага балкона, нібыта рэгуліроўшчыцы:

    Салдат — палец, як дзюбай, выдзёўбвае адно вока.

    Ціхар — пальцы выдзёўбваюць абодва вокі.

    Ваенны газік — сціснуты кулак, выкінуты наперад.

    САЛДАТЫ — прыбываюць у Васенку защищать нашу свободу, размаўляюць на мове, якую ніхто не разумее.

    ЛЯЛЬКІ —

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1