Discover millions of ebooks, audiobooks, and so much more with a free trial

Only $11.99/month after trial. Cancel anytime.

Lumen gentium (Беларускае выданне)
Lumen gentium (Беларускае выданне)
Lumen gentium (Беларускае выданне)
Ebook215 pages1 hour

Lumen gentium (Беларускае выданне)

Rating: 0 out of 5 stars

()

Read preview

About this ebook

Lumen Gentium (з лацінскага і азначае "Святло народа", а яшчэ лепш: Святло народаў) - гэта другая з чатырох канстытуцый Другога Ватыканскага Сусветнага сабора разам з Sacrosanctum Concilium, Dei Verbum і Gaudium et Spes. Як і Dei Verbum, Lumen gentium надзелены дагматычнай каштоўнасцю. Ён быў выдадзены 21 лістапада 1964 г. і абнародаваны папам Паўлам VI 21 лістапада таго ж года.
LanguageБеларуская мова
Release dateAug 18, 2020
ISBN9781716646287
Lumen gentium (Беларускае выданне)

Reviews for Lumen gentium (Беларускае выданне)

Rating: 0 out of 5 stars
0 ratings

0 ratings0 reviews

What did you think?

Tap to rate

Review must be at least 10 words

    Book preview

    Lumen gentium (Беларускае выданне) - San Paolo VI

    Note

    LUMEN GENTIUM

    ДАГМАТЫЧНАЯ КАНСТЫТУЦЫЯ ПРА КАСЦЁЛ

    ПАВЕЛ БІСКУП

    СЛУГА СЛУГАЎ БОЖЫХ

    З АЙЦАМІ СВЯТОГА САБОРУ

    НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬ

    Раздзел І - ТАЯМНІЦА КАСЦЁЛА

    1. Хрыстус — святло народаў. Таму Святы Сабор, сабраны ў Духу Святым, моцна жадае, абвяшчаючы Евангелле ўсякаму стварэнню (пар. Мк 16, 15), асвятліць усіх людзей святлом Хрыста, якое ззяе на абліччы Касцёла. У сваю чаргу Касцёл, паколькі з’яўляецца ў Хрысце як бы сакрамэнтам, або знакам і прыладай унутранага яднання з Богам і еднасці ўсяго чалавецтва, жадае, верна працягваючы вучэнне папярэдніх Сабораў, дакладней растлумачыць вернікам і ўсяму свету сваю сутнасць і паўсюдную місію. Умовы нашага часу робяць гэты абавязак Касцёла асабліва актуальным: каб усе без выключэння людзі, цесна аб’яднаныя сёння грамадскімі, тэхнічнымі і культурнымі сувязямі, дасягнулі таксама поўнай еднасці ў Хрысце.

    2. Спрадвечны Айцец паводле абсалютна свабоднай і таямнічай задумы сваёй мудрасці і дабрыні стварыў увесь свет, вырашыў узняць людзей да ўдзелу ў Божым жыцці і не пакінуў іх пасля грэхападзення ў Адаме, але няспынна даваў ім дапамогу для збаўлення дзеля Хрыста Адкупіцеля, які «з’яўляецца вобразам нябачнага Бога, першародным сярод усякага стварэння» (Клс 1, 15). Усіх выбраных Айцец перад вякамі «наперад пазнаў і прадвызначыў быць падобнымі да вобраза свайго Сына, каб Ён быў першародным між многімі братамі» (Рым 8, 29). Веруючых у Хрыста Ён вырашыў сабраць у святым Касцёле, які ўжо ад пачатку свету прадказаны ў вобразах, цудоўным чынам падрыхтаваны ў гісторыі ізраэльскага народу і ў Старым Запавеце(1), устаноўлены ў апошнія часы, абвешчаны праз спасланне Духа Святога і слаўна споўніцца ў канцы вякоў. Вось тады, як чытаем у святых айцоў, усе справядлівыя, пачынаючы з Адама, «ад справядлівага Абэля аж да апошняга выбранага»(2) будуць сабраныя Айцом у паўсюдным Касцёле.

    3. Прыйшоў тады Сын, пасланы Айцом, які выбраў нас у Ім да стварэння свету і прадвызначыў для ўсынаўлення, паколькі Айцу спадабалася аднавіць у Ім усё (пар. Эф 1, 4-5 і 10). Таму Хрыстус, каб выканаць волю Айца, даў пачатак Нябеснаму Валадарству на зямлі і адкрыў нам Яго таямніцу, а сваёй паслухмянасцю здзейсніў адкупленне. Касцёл, або валадарства Хрыста, ужо цяпер прысутнічае ў таямніцы і дзякуючы Божай моцы бачна пашыраецца ў свеце. Гэты пачатак і рост сімвалізуюць вада і кроў, якія выцякаюць з прабітага боку ўкрыжаванага Езуса (пар. Ян 19, 34), а прадказваюцца ў словах Пана пра час Яго смерці на крыжы: «Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе» (Ян 12, 32). Заўсёды, калі на алтары прыносіцца крыжовая ахвяра, у якой «Пасха нашая, Хрыстус, ахвяраваны за нас» (1 Кар 5, 7), здзяйсняецца справа нашага адкуплення. У той жа час у сакрамэнце эўхарыстычнага Хлеба выяўляецца і ажыццяўляецца еднасць вернікаў, якія складаюць у Хрысце адно цела (пар. 1 Кар 10, 17). Усе людзі пакліканы да гэтага яднання з Хрыстом — святлом свету, ад якога мы паходзім, праз якое жывем і да якога імкнемся.

    4. Калі здзейснілася справа, якую Айцец даручыў Сыну выканаць на зямлі (пар. Ян 17, 4), у дзень Пяцідзесятніцы Дух Святы быў пасланы няспынна асвячаць Касцёл, каб вернікі праз Хрыста мелі ў адным Духу доступ да Айца (пар. Эф 2, 18). Ён сам ёсць духам жыцця, або крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае (пар. Ян 4, 14; 7, 38-39); праз Яго Айцец ажыўляе людзей, памерлых праз грэх, пакуль не ўваскрасіць іх смяротныя целы ў Хрысце (пар. Рым 8, 10-11). Дух жыве ў Касцёле, а таксама ў сэрцах вернікаў, як у святыні (пар. 1 Кар 3, 16; 6, 19), у іх моліцца і дае сведчанне ўсынаўлення (пар. Гал 4, 6; Рым 8, 15-16 і 26). Ведучы Касцёл да ўсёй праўды (пар. Ян 16, 13) і яднаючы яго ў супольнасці ( in communione) і служэнні, надзяляе яго рознымі іерархічнымі і харызматычнымі дарамі, накіроўвае яго і аздабляе сваімі пладамі (пар. Эф 4, 11-12; 1 Кар 12, 4; Гал 5, 22). Моцай Евангелля Ён захоўвае Касцёл маладым, няспынна абнаўляе яго і вядзе да дасканалай еднасці са сваім Абраннікам(3). Сапраўды, Дух і абранніца кажуць Пану Езусу: «Прыйдзі!» (пар. Ап 22, 17).

    Так увесь Касцёл паўстае як «народ, з’яднаны еднасцю Айца і Сына, і Духа Святога»(4).

    5. Таямніца святога Касцёла выяўляецца ў яго заснаванні. Бо Пан Езус даў пачатак свайму Касцёлу, прапаведуючы шчаслівую навіну, а менавіта прыйсце Божага Валадарства, здаўна абяцанага ў Пісанні: «Настаў час і наблізілася Валадарства Божае» (Мк 1, 15; пар. Мц 4, 17). Гэтае Валадарства ззяе людзям у слове, справах і прысутнасці Хрыста. Менавіта слова Пана параўноўваецца з зернем, пасеяным на раллі (пар. Мк 4, 14): тыя, хто з верай слухае Яго і далучаецца да малога статку Хрыста (пар. Лк 12, 32), атрымалі ўжо само Валадарства. Пасля зерне ўзыходзіць сваімі сіламі і расце аж да часу жніва (пар. Мк 4, 26-29). Таксама цуды сведчаць, што Валадарства Езуса ўжо настала на зямлі: «Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства» (Лк 11, 20; пар. Мц 12, 28). Аднак перадусім Валадарства паказваецца ў самой асобе Хрыста, Сына Божага і Сына Чалавечага, які прыйшоў «служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх» (Мк 10, 45).

    Калі Езус, прыняўшы крыжовую смерць за людзей, уваскрос, Ён з’явіўся як Пан, Месія і Святар, устаноўлены навекі (пар. Дз 2, 36; Гбр 5, 6; 7, 17-21), а таксама спаслаў вучням Духа, абяцанага Айцом (пар. Дз 2, 33). Таму Касцёл, атрымаўшы дары ад свайго Заснавальніка і верна выконваючы Яго запаведзі любові, пакоры і адрачэння, атрымлівае місію абвяшчэння і пашырэння Валадарства Хрыста і Бога сярод усіх народаў і з’яўляецца парасткам і пачаткам гэтага Валадарства на зямлі. У той жа час, паволі ўзрастаючы, ён тужыць па цалкам дасканалым Валадарстве і з усіх сіл спадзяецца і прагне з’яднання са сваім Валадаром у славе.

    6. Як у Старым Запавеце аб’яўленне Валадарства часта прадстаўляецца ў правобразах, так і цяпер унутраная натура Касцёла пазнаецца намі ў розных вобразах, узятых з пастырскага жыцця, земляробства, будаўніцтва ці з сямейнага жыцця і заручынаў, якія прадстаўлены ў кнігах прарокаў.

    Так, Касцёл з’яўляецца аўчарняй, адзінай і абавязковай брамай якой ёсць Хрыстус (пар. Ян 10, 1-10). З’яўляецца таксама статкам, пастырам якога абяцаў стаць сам Бог (пар. Іс 40, 11; Эзх 34, 11 і наст.). Хоць гэтым статкам кіруюць пастыры-людзі, яго авечак няспынна вядзе і ўмацоўвае сам Хрыстус, Добры Пастыр і Кіраўнік пастыраў (пар. Ян 10, 11; 1 П 5, 4), які жыццё сваё аддаў за авечак (пар. Ян 10, 11-15).

    Касцёл з’яўляецца нівай, або раллёй Божай (пар. 1 Кар 3, 9). На гэтай раллі расце старая аліва, святым карэннем якой былі патрыярхі і ў якой здзейснілася і яшчэ здзейсніцца прымірэнне юдэяў і язычнікаў (пар. Рым 11, 13-26). Нябесны Земляроб пасадзіў Касцёл як адборны вінаграднік (пар. Мц 21, 33-43; пар. Іс 5, 1 і наст.). Хрыстус — сапраўдная вінаградная лаза — дае жыццё і ўрадлівасць парасткам, а менавіта нам, каторыя праз Касцёл трываюць у Ім самім, і без Яго мы не можа нічога зрабіць (пар. Ян 15, 1-5).

    Часта Касцёл называецца таксама будовай Божай (пар. 1 Кар 3, 9). Пан сам параўнаў сябе з каменем, які адкінулі будаўнікі і які стаў галавою вугла (пар. Мц 21, 42; пар. Дз 4, 11; 1 П 2, 7; Пс 119 [118], 22). На гэтым падмурку Апосталы будуюць Касцёл (пар. 1 Кар 3, 11), з Яго таксама Касцёл чэрпае сваю трываласць і з’яднанасць. Гэтая будова мае розныя назвы: дом Бога (1 Цім 3, 15), у якім уласна жыве Яго сям’я; жыллё Бога ў Духу (пар. Эф 2, 19-22); «скінія Бога з людзьмі» (Ап 21, 3). Перадусім жа гэта святая святыня, прадстаўленая ў святых камянях, якую ўсхваляюць святыя Айцы і якая ў Літургіі небеспадстаўна атаясамліваецца са святым Горадам, новым Ерузалемам(5). У ім мы яшчэ тут, на зямлі, будуемся як жывыя камяні (пар. 1 П 2, 5). Ян сузірае гэты святы Горад, калі ён у час аднаўлення свету сыходзіць з неба ад Бога, «падрыхтаваны, быццам нявеста, прыбраная для свайго жаніха» (Ап 21, 1 і наст.).

    Касцёл, які завецца таксама «вышнім Ерузалемам» і «нашай маці» (Гал 4, 26; пар. Ап 12, 17), апісваецца як беззаганная абранніца беззаганнага Баранка (пар. Ап 19,

    Enjoying the preview?
    Page 1 of 1