Стапеліі
()
About this ebook
У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля (“Прыкры крык”, “Дыяфрагма”) гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага. Паэт вымалёўвае своеасаблівую галерэю грабляў, на якія можна наступіць у пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні. Напэўна, схільнасць аўтара да парадоксаў паўплывала і на выбар назвы зборніка: стапеліі — паўднёваафрыканскія кветкі, “вельмі эстэтычныя” з выгляду, але са спецыфічным малапрыемным пахам, які нагадвае гнілое мяса.
Related to Стапеліі
Related ebooks
І цуды, і страхі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСкрозь «Маладосць» Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsДагератып Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЖанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПраз гады Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsІнфанта і аднарог Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsАдам Клакоцкі і ягоныя цені Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЗахоп Беларусі марсіянамі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsКаралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsФрашкі да пляшкі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsНіякай літасці Альгерду Б. Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsМосцік над вечнасцю Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСечка Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПляц волі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsВялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЛюдзі на балоце Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСяргей Шыдлоўскі. Музэюм: эсэ, імпрэсіі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЛісце каштанаў Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsТворы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЗвычайны шоу-бізнес Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsХай так Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsВушацкі словазбор Рыгора Барадуліна Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsГлухамань Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsБерлінская мазаіка Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsРазбурыць Парыж Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsУспаміны квестара Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsБювар Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsАдвечным шляхам Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsІнтэрпрэтацыі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСтаронкі радзімазнаўства Rating: 0 out of 5 stars0 ratings
Related categories
Reviews for Стапеліі
0 ratings0 reviews
Book preview
Стапеліі - Віктар Жыбуль
Раздзел I.
Унутры манекена
няма шкілета
* * *
А вы бачылі калі-небудзь вочы
чалавека, якога ўдарыла токам?
Яны блішчаць, нібыта дзве поўні ўночы,
небатвар заліваючы гарачым сокам.
А вы бачылі калі-небудзь вусны
чалавека, якому перакрылі дыханне?
Яны варушацца, быццам чырвоныя вусені
на зялёным лісце. Яны просяць кахання.
А вы бачылі калі-небудзь пяткі
чалавека, які хацеў заскочыць на неба,
але яго змылі ўніз моцныя ападкі?
Не бачылі?
І не трэба.
Не трэба.
1998
* * *
Таму, хто народжаны лётаць,
поўзаць не заўсёды дадзена.
Няхай жыве й квітнее балота
ды поўзаюць там розныя гáдзіны!
А паэтаў вабіць прастора.
Паэты бягуць за пегасамі.
Яны мараць, каб нехта іхнія творы
прачытаў і сказаў: Не фіга сабе!
Але часта замест летуценняў
у мазгах ціха боўтаецца рэчыва шэрае.
І здаецца тады, што натхненне –
гэта толькі расколіна ў чэрапе.
1998
ЛЕДАВІКОВЫ ПЕРЫЯД
Гэты бліскучы лёд не пабачыць ніхто,
адлюстраваннем яснага неба ў ім
аслеплены не будзе ніхто,
зачараваны не будзе ніхто,
здзіўлены не будзе ніхто.
Гэты маўклівы лёд не абліжа ніхто,
не ўкусіць ніхто,
не пацалуе ніхто,
ад яго на ангіну не захварэе ніхто,
ніхто,
ніхто.
Гэты цнатлівы лёд каньком не кране ніхто,
не пасыпле пяском ніхто,
лунку для ловаў рыбы ў ім
не прасвідруе ніхто,
не праламае ніхто.
Бо ўсе, хто б мог сузіраць яго,
палеглі пад гэтым ільдом.
Бо ўсе, хто хацеў бы праехаць па ім,
пахаваныя пад гэтым ільдом.
Яны цяпер глыбока-глыбока,
і лёд — гэта іх новы дом.
Зямля засталася пад таўшчэзным пластом,
зрабіўшыся ледзяным камяком.
Зямля ператварылася ў Сусветны Каток,
калі замарозіўся Сусветны Патоп.
1998
СЭНС
Чалавек паваліўся з ног.
У яго баліць галава.
Чалавек закапаўся ў стог,
не ў стане падлічыць 2+2.
Каб паслухаць людскіх дум унісон,
ён вухам прыпаў да зямлі...
І пабачыў дзівосны сон.
Не дасніў…
Там яго і знайшлі.
1998
МАНЕКЕН І ШКІЛЕТ
(ФЕТЫШЫСТАМ І НЕКРАФІЛАМ)
Манекен стаіць на вітрыне.
Ён апрануты нават улетку.
Манекен сам сябе не ўскрые.
Унутры манекена няма шкілета.
Манекен не можа распрануцца да костак
і даць каму-небудзь пагрызці
іх.
Быць манекенам так проста,
проста так.
Манекен спакойны, манекен не псіх.
А вось шкілет — ён заўсёды максімальна
аголены,
на апошнім імгненні застыглы стрыптыз.
Ён элегантны, хоць і непрацаздольны.
Шкілет
лепей разглядаць зверху ўніз.
1999
ЛЯМАНТ ЛЯЛЬКІ
Праз завесу зялёнай калькі
іншасвет праступае зіхотка.
Там стаіць фарфоравая лялька
з адбітаю насаглоткай.
Адбітыя нос, падбародак.
Адбітыя шчокі й язык.
І здаецца, што з гэтага стварэння
без перагародак
зараз вылеціць
выдзернуты з коранем крык.
Ён грымне, заглушаючы ўсе на свеце сірэны
і сто дваццаць узятых разам труб Ерыхона,
і аглухлыя людзі ператворацца ў манекены,
і ўсе цягнікі паляцяць пад адхоны…
Але ў лялькі была гаспадыня
(яна не любіла шпрыцы ды