Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся
()
About this ebook
“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”.
Read more from Уладзімір Арлоў
Ордэн Белай Мышы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСланы Ганібала Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСьвецяцца вокны ды нікога за імі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЕўфрасіння Полацкая Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЧас чумы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsКаханак як вялікасці Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsТаямніцы полацкай гісторыі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПалёты самотнага птаха Rating: 0 out of 5 stars0 ratings
Related to Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся
Related ebooks
Жар кахання Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsКрутагорскія казкі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЁн прыходзіў з дажджом Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПрачынайся, ты забіты Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЛісты да брата Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsАпранутыя апавяданні Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsІсусавы вучні Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsДзікае паляванне караля Стаха Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПрысак і пожня Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsБелая муха, забойца мужчын Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsСмерць лесбіянкі Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЗкімбы-зымбы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsГняздо-2 Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsДзень Святого Патрыка Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsХай так Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsГлухамань Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПа жывых сьлядах даўно памерлых продкаў: палявыя нататкі капача Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsГісторыя хваробы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЖанчына і леапард Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsНіякай літасці Альгерду Б. Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsГісторыі пра Мінск і ваколіцы Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsШал Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsКаханак як вялікасці Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsПалёты самотнага птаха Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsБог Скарпіён Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsРазбурыць Парыж Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsНочы на плябанскіх млынах Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsАфганская шкатулка Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsЛісце каштанаў Rating: 0 out of 5 stars0 ratingsРай даўно перанаселены Rating: 0 out of 5 stars0 ratings
Related categories
Reviews for Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся
0 ratings0 reviews
Book preview
Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся - Уладзімір Арлоў
Полацак
у даўкім віне
восеньскага паветра
іду па бруку
сярод старых камяніц
пад сьцягам адзіноты
Апошняя жанчына Казановы
Сьвятлане й Алесю
потым ён пазіраў у столь
пакуль яна ціха плакала
глядзела на акуратную плямку
памерам зь вішню гэткага ж колеру
кратала яе пальчыкам
павольна апраналася
потым ён сказаў
запомні дзіця маё
быць жанчынаю значыць умець
уцякаць так каб цябе злавілі
яна зноў заплакала
каб высушыць яе сьлёзы ён працягваў
а ўзаемнасьць гэта калі любіш сябе
потым яшчэ адчуваючы
козыт яе залатога руна
халаднаваты згустак яе цела
сьвежага як адпрасаваная кашуля
ён думаў
Даротка
апэтытная чарнявая козачка
дваццаць адзін год
дачка замкавага прыбрамніка
такіх выпраўляюць у плаваньне
гадоў у дванаццаць
хто б мог уявіць
потым ён адчыніў вакно
падаў надакучлівы багемскі дождж
але мокрая лістота панядзелка
пахла лепей за рэчыва якім у пятніцу
нехта намаляваў ягоны партрэт
што прыляпілі тым самым рэчывам
да сьцяны гарадзкой прыбіральні
гаўняны мастак меў несумнеўныя здольнасьці
потым сэрца сьціснулася ад згадкі пра
ўлюбёнага сабаку якога забілі ў суботу
падкінуўшы яшчэ цёплага яму пад дзьверы
але ўчарашняя думка пра самагубства
ўжо згарэла ў каміне
разам з балючым успамінам аб тым
як учора з нагоды нядзелі
фаварыт замкавага аканома зьбіў яго
Джакома Казанову
знаёмага з каралямі ды імпэратарамі
сукаватым друкам пасярод вуліцы
Даротка — цудоўны рэванш калі табе 66
потым быў судовы працэс
у напятай вусьцішы Даротка абвясьціла што
яе пазбавіў нявіннасьці
не бібліятэкар графа Вальдштайна
Джакома Казанова
як сьцьвярджаюць розныя недасьведчаныя асобы
а малады мастак які два тыдні таму
ўцёк нягоднік у Італію
фаварыт аканома гучна вылаяўся а ён зразумеў
што не згадае дачку прыбрамніка ў мэмуарах
дзе між іншага піша пра ўсіх сваіх жанчын
памятаючы кожную на імя на вусны на лоні
потым ён вярнуўся да запаветнага манускрыпту
каб схіляцца над ім яшчэ сем гадоў
3700 старонак і толькі траціна пра любоўныя гульні
47 італіек (ён быў патрыётам)
19 францужанак 10 швайцарак
24 служанкі (ён быў дэмакратам)
18 дам высакароднага паходжаньня
7 акторак 1 рабыня (дала б фору тром графіням)
3 манашкі (ён быў хрысьціянінам)
уласная даруй Божа пляменьніца etc.
потым ён памёр
круцячы катрынку ўспамінаў
думаючы што патрэба кахаць
гэтаксама як патрэба быць каханым —
праява чалавечага эгаізму
згадваючы Даротку
гэта здарылася ў ягоным фатэлі
ложак быў толькі крышачку даўжэйшы
у тыя часы спалі амаль